Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах

   Характарыстыка работ. Аўтаматычная і паўаўтаматычная зварка ў асяроддзі ахоўных газаў суцэльным электродным дротам простых і сярэдняй складанасці дэталяў і вузлоў з вугляродзістых і канструкцыйных сталей ва ўсіх прасторавых становішчах. Аўтаматычная і механізаваная зварка з выкарыстаннем плазматрона ва ўсіх прасторавых становішчах зварнога шва сярэдняй складанасці апаратаў, вузлоў, дэталяў, канструкцый і трубаправодаў з вугляродзістых і канструкцыйных сталей. Наплаўленне простых і сярэдняй складанасці дэталяў і вузлоў. Аўтаматычная мікраплазменная зварка. Абслугоўванне ўстановак для аўтаматычнай электрасілавой зваркі і аўтаматаў пры зварцы канструкцый. Зборка дэталяў і вузлоў у прыстасаванні перад зваркай; разметка пад зварку без усякай прылады. Прыхватка дэталяў і вузлоў у працэсе зборкі-зваркі ва ўсіх прасторавых становішчах. Праверка на герметычнасць зварных швоў простых вузлоў газавай пробай. Правядзенне пнеўматычных і гідраўлічных выпрабаванняў звараных канструкцый, вырабаў пад ціскам да 100 кПа. Ліквідацыя дэфектаў зварных швоў ручной дугавой і паўаўтаматычнай зваркай у асяроддзі ахоўных газаў. Газавая пайка дэфектаў зваркі. Падганянне і праўка дэталей і вузлоў у працэсе зваркі. Зачыстка зварных швоў, неабходная для выканання далейшай зборкі-зваркі вузла.

   Павінен ведаць:

  • будову зварачных аўтаматаў, паўаўтаматаў, плазматронаў і крыніц пітання;
  • уласцівасці і прызначэнне зварачных матэрыялаў;
  • асноўныя віды кантролю зварных швоў;
  • правілы выбару зварачных матэрыялаў;
  • прычыны ўзнікнення ўнутраных напружанняў і дэфармацый у вырабах, якія зварваюць і меры іх папярэджання;
  • правілы ўстаноўкі рэжымаў зваркі па зададзеных параметрах

 

Раздзелы сайта